23 мая 2017 г. — 26 мая 2017 г., срок заявок: 22 мая 2017 г.
XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Арганізацыйна-прававое забеспячэнне механізма гаспадарання ў сферы АПК»
Беларусь, Горки
Форма участия: очно-заочная
Канферэнцыя праводзіцца з мэтай актывізацыі ўдзелу моладзі ў вырашэнні задач удасканалення прававога полю, працэсаў арганізацыі і ажыццяўлення бізнесу і развіцця маркетынгавых тэхналогій у аграпрамысловым комплексе.
Напрамкі работы канферэнцыі (секцыі):
№1. Актуальныя праблемы гаспадарчага права, гаспадарчага і грамадзянскага працэсу.
№2. Актуальныя праблемы грамадзянскага, сямейнага і міжнароднага прыватнага права.
№3. Актуальныя праблемы зямельнага, аграрнага, экалагічнага і працоўнага права.
№4. Праблемы тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага, адміністрацыйнага і крымінальнага права.
№5. Праблемы гісторыі дзяржавы і права ў кантэксце сучаснага развіцця юрыдычнай навукі.
№6. Удасканаленне таварнай, цэнавай і збытавой палітыкі аператараў рынку спажывецкіх тавараў.
№7. Выкарыстанне тэхналогій маркетынгавых даследаванняў, прасоўвання і брэндынгу ў рынкавай дзейнасці прадпрыемстваў.
№8. Арганізацыя маркетынгавай дзейнасці і стратэгічнае кіраванне маркетынгам на прадпрыемстве.
№9. Удасканаленне камерцыйнай дзейнасці прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці АПК.
№10. Удасканаленне камерцыйнай дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў АПК.
№11. Гісторыка-культурныя і сацыяльна-педагагічныя аспекты развіцця сельскіх тэрыторый.
Заяўкі на ўдзел і артыкулы (даклады) прымаюцца з дапамогай інтэрактыўнай аўтаматычнай сістэмы кіравання канферэнцыяй па адрасе у сетцы Інтэрнэт: http://conf.baa.by.
Удзел у канферэнцыі бясплатны.
Дапускаецца да разгляду не больш за два артыкулаў (дакладаў) ад аднаго аўтара (сааўтарства выключаецца па тэхнічных прычынах).
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены Зборнік навуковых артыкулаў, якому прысвойваецца мижнародны стандартны кніжны нумар ISBN. Электронны варыянт зборніка будзе размешчаны ў выглядзе pdf-файла на Інтэрнэт-сайце канферэнцыі (http://conf.baa.by/collection.php?nc=5704). Аддрукаваны зборнік артыкулаў можа быць прадастаўлены ўдзельніку пасля выхаду ў свет зборніка і аплаты яго кошту.
При обращении к организаторам мероприятия обязательно ссылайтесь на сайт «Конференции.ru» как на источник информации.
Последний день подачи заявки: 22 мая 2017 г. (приём заявок закончен)
Организаторы: Факультэт бізнесу і права ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія»
Контактная информация: 213407, г. Горкі Магілёўскай вобласці, вул. Ціміразева, 11, памяш. 16-045. Тэл.: +375 2233 79709. Факс: +375 2233 79778
Эл. почта: fbip@tut.by
Приложения:
Поделитесь информацией о мероприятии со знакомыми: