расширенный поиск
]]>

 

Публикация статей
за 3 дня

*eLIBRARY


Наши преимущества: 

• Быстрое размещение в Elibrary 
• Простые требования оформления 
• Присвоение ISBN 
• 
Справка о публикации, Сертификат, Диплом
• Оплата без комиссии

РЕКЛАМА

 

 

РЕКЛАМА
]]>

 

РЕКЛАМА

 


РЕКЛАМА
Добавить «Золотую ленточку»

20 апреля 2010 г. — 21 апреля 2010 г., срок заявок: 31 марта 2010 г.

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць»

Выслать ссылку по e-mail

Беларусь, Минск

Язык информации: Русский

Прапануюцца наступныя тэмы для абмеркавання:

- анамастыкон і нацыянальная культура;
- анамастычны арэал: праблемы даследавання;
- анамастычная прастора мастацкага тэкста;
- актуальныя пытанні даследавання рэгіянальнай анамастыкі;
- праблемы стандартызацыі беларускіх уласных геаграфічных назваў;
- праблемы ўпарадкавання нацыянальнай антрапаніміі;
- пытанні гістарычнага і гісторыка-этымалагічнага вывучэння ўласных імён;
- уласнае імя ў сацыякультурнай прасторы.

Рабочыя мовы – усе славянскія. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

Пры афармленні матэрыялаў просім прытрымлівацца наступных патрабаванняў: аб’ём – да 5 старонак, шрыфт Times New Roman, кегль 14, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі – 2 см. Спіс выкарыстанай літаратуры прыводзіцца ў канцы 12 кеглем.
На першай старонцы ўказваюцца: справа зверху тлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), у дужках тлустым курсівам – горад, краіна (для замежных удзельнікаў). Праз радок – назва артыкула, вялікімі тлустымі літарамі па цэнтры.
Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца двукроп’ем, нумары крыніц – кропкай з коскай. Напр.: [1], [2:27], [3:49; 4:127–131], [5; 7; 9], шматтомнае выданне – [5, 1:160]. Бібліяграфічныя крыніцы падаюцца пасля слова «Літаратура» ў алфавітным парадку.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Матэрыялы (абавязкова друкаваны і электронны варыянт) і заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на прыведзеныя нiжэй адрасы. У заяўках указваюцца імя, імя па бацьку, прозвішча, назва даклада, месца працы, пасада, вучоная ступень і званне, адрас і тэлефон для сувязі.

Праезд, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый. Пра неабходнасць браніравання пакою ў гасцініцы просім паведаміць да 20 сакавіка 2010 года.

Арганізацыйны ўзнос – 30 тысяч беларускіх рублёў (прыкладна 10 долараў ЗША).

При обращении к организаторам мероприятия обязательно ссылайтесь на сайт «Конференции.ru» как на источник информации.

Последний день подачи заявки: 31 марта 2010 г. (приём заявок закончен)

Организаторы: Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Контактная информация: Рэспублiка Беларусь, 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2. Тэлефон для даведак: (+375 17) 284-27-18 – Ігар Лявонавіч Капылоў

Эл. почта: iharkap@gmail.com

Поделитесь информацией о мероприятии со знакомыми:

Для отправления сообщения оргкомитету Вы должны быть зарегистрированы и авторизованы на сайте

РЕКЛАМА

Сообщение об ошибке отправлено администратору!
Спасибо за пользование нашим сервисом!

закроется через 2 секунды