16 мая 2008 г. — 16 мая 2008 г., срок заявок: 16 мая 2008 г.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вынікі палявых археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2007 годзе»
Беларусь, Минск
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае 16 мая 2008 года прыняць удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вынікі палявых археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2007 годзе».
На канферэнцыю запрашаюцца: беларускія археолагі, якія атрымалі Дазволы на правядзенне даследаванняў у 2007 годзе, а таксама археолагі Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны з абагульняючымі дакладамі па праблемах даследаванняў у зонах новабудоўляў.
Асноўныя накірункі працы канферэнцыі:
1. Стан сучасных фундаментальных археалагічных даследаванняў: выяўленне, сістэматызацыя і ўвядзенне ў навуковы зварот новых матэрыялаў па археалогіі першабытнага грамадства і сярэдневяковага перыяду.
2. Праблема вывучэння, захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны (на прыкладзе даследаванняў у зонах новабудоўляў).
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Да 15 красавіка 2007 года неабходна паведаміць у Аргкамітэт аб удзеле ў канфэрэнцыі і даслаць:
- заяўку (назву тэмы даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, званне, месца працы, рабочы тэлефон, хатні адрас, хатні тэлефон, e-mail).
Электронны варыянт артыкула і яго раздрукаваны варыянт перадаюцца ў Аргкамітэт у час канферэнцыі.
Аплата праезду, пражывання, харчавання за кошт камандзіруючых арганізацый.
При обращении к организаторам мероприятия обязательно ссылайтесь на сайт «Конференции.ru» как на источник информации.
Последний день подачи заявки: 16 мая 2008 г. (приём заявок закончен)
Организаторы: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Контактная информация: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, тэл.: 284-28-54, 284-13-22, факс: 284-18-70, емейл: , lakvadim@уаndex.ru
Эл. почта: NULL
Поделитесь информацией о мероприятии со знакомыми: